Гістарычны музей "Памяць сэрца" быў адкрыты ў 2014 годзе і налічвае больш за 1000 экспанатаў.
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: матэрыялы па гісторыі спецшколы-інтэрната г. Навагрудка, прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, прадметы побыту і працы беларусаў, календары, фотаатэрыялы па жыццю і творчасці У. Высоцкага.
Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе, у пазакласнай і пазашкольнай працы, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай дзейнасці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:квэст-гульня “Таямнічы куфэрак”,
квэст-экскурсія “Франтавое пісьмо”,
тэатралізаваная экскурсія “Франтавыя прафесіі”,
музей у чамадане “Сінькевіч Мікалай – старшы пісар”,
“Навагрудак: скрозь прызму стагоддзяў”,
“Гісторыя календара”,
“Мне ёсць што спець…” (Жыццё і творчасць У. Высоцкага),
“Гісторыя фатаграфіі”.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: акардэон, 1938 года выпуску;
пасведчанне асобы (аусвайс) часоў Вялікай Айчыннай вайны, 22.03.1943 год;
патэфон, 1946 года выпуску;
каска салдацкая, часоў Вялікай Айчыннай вайны;
чарнільніца шкляная, 40-я – 50-я гг.;
газета “Известия” № 88, ад 13.04.1961 г;
лісты з фронту Сінькевіча Мікалая да родных, 1944 – 1945-х гг.
Апісанне экспазіцый: экспазіцыя музея “Памяць сэрца” складаецца з 6 раздзелаў:
1. "У глыбінях гісторыі – будучыні карані", так называецца раздзел, прысвечаны гісторыі школы. Тут змешчаны фотаздымкі, дакументы, якія расказваюць пра вучняў, педагогаў навучальнай установы, пра гісторыю развіцця матэрыяльнай базы школы;
2. "Навагрудак: скрозь прызму стагоддзяў" – гэта завочнае падарожжа ў часе. Раздзел змяшчае фотаматэрыял па гісторыі развіцця некаторых гістарычных аб'ектаў, архітэктурных помнікаў, адлюстроўвае сувязь мінулага і сучаснасці горада;
3. "Паклонімся вялікім тым гадам" – прысвечаны ваеннаму мінуламу нашых землякоў. Музейныя прадметы дадзенага раздзела знаёмяць з перыядам Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі нашай краіны, асобны куток прысвечаны генацыду беларускага народа;
4. "Беларуская хатка" – раздзел знаёміць з побытам, культурай беларусаў. Тут можна знайсці разнастайныя прылады для апрацоўкі ільну, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з асобнымі этапамі ільнаводства нашых продкаў;
5. "Гісторыя календара" – знаёміць з асаблівасцямі злічэння працяглых прамежкаў часу на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі. Раздзел змяшчае калекцыю адрыўных і кішэнных календароў перыяду СССР;
6."Мне ёсць што спець" – расказвае пра жыццё і творчасць савецкага
музыканта, акцёра, паэта Уладзіміра Высоцкага. Асаблівая ўвага звяртаецца на перыяд знаходжання У. Высоцкага на Навагрудчыне пад час здымак В. Туравым кінафільма “Сыны ідуць у бой”.